Не нашли нужный чертёж? Тогда просто закажите его у нас!
Гістарычная памяць утрымлівае нямала драматычных падзей, звязаных з чалавечым болем, стратамі, праявамі ахвярнасці і высакародства. Пісьменнікі звяртаюцца да іх у пошуку матэрыялу, які пацвярджаў бы неўміручасць такіх духоўных каштоўнасцей, як любоў да Радзімы, гуманізм, міласэрнасць. Таму падзеі другой сусветнай вайны былі і застаюцца аб,ектам нязменнай увагі беларускіх драматургаў.
Якой паказвалася Вялікая Айчынная вайна ў гады вайны? Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта ёсць творы з трагедыйным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю нi ў чым не вінаватых людзей.
64 1

Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны - диплом по литературе

550.00 RUB

715.00 RUB

Гістарычная памяць утрымлівае нямала драматычных падзей, звязаных з чалавечым болем, стратамі, праявамі ахвярнасці і высакародства. Пісьменнікі звяртаюцца да іх у пошуку матэрыялу, які пацвярджаў бы неўміручасць такіх духоўных каштоўнасцей, як любоў да Радзімы, гуманізм, міласэрнасць. Таму падзеі другой сусветнай вайны былі і застаюцца аб,ектам нязменнай увагі беларускіх драматургаў. Якой паказвалася Вялікая Айчынная вайна ў гады вайны? Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта ёсць творы з трагедыйным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю нi ў чым не вінаватых людзей.

Если у вас есть промокод, то воспользуйтесь им.
На указанный E-mail будет отправлен архив с работой.

Работа будет доступна для скачивания после оплаты. Произвести оплату можно картами VISA и MasterCard.

А як жа былі паказаны падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў 1980 -1990 гады? У гэты час ужо не было таго жорсткага кантролю над творчасцю? З,явілася шмат новых імён. І як жа гэтыя драматургі адлюстроўвалі спецыфіку падзей Вялікай Айчыннай вайны, калі нарадзіліся пасля вайны?

У дадзенай працы прасочваецца спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў 1940-1950 гады і яна параўноўваецца са спецыфікай адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў 1980-1990гады. Такая характарыстыка адбываецца на матэрыяле твораў Кандрата Крапівы, Івана Чыгрынава, Георгія Марчука, Міколы Матукоўскага.

У сувязі з гэтым і можна сфарміраваць тэму даследвання: “Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на матэрыяле твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука)”.

Актуальнасць тэмы даследавання ў кантэксце акрэсленага вышэй заключаецца ў неабходнасці характарыстыкі спецыфікі ўспрымання і адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны на канкрэтных прыкладах( у дадзеным выпадку на прыкладзе твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука)з рэпрэзентацыяй вобразна-выяўленчых сродкаў такога адлюстравання. Гэта дазваляе прасачыць, акрамя іншага, спецыфіку грамадскага мыслення адпаведнай эпохі, а затым - канстатаваць той вялікі грамадска-выхаваўчы патэнцыял, які ўтрымліваюць творы Вялікай Айчыннай вайны. Мэта даследвання: выявіць і прааналізаваць спецыфіку адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 1940-1950-х і 1980-1990-х гг. (на матэрыяле твораў К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Мату коўскага, Г. Марчука).

Задачы:)    ахарактарызаваць агульныя тэндэнцыі ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры ХХст.;)    правесці аналіз спецыфікі адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны К. Крапівой, І. Чыгрынавым, М. Матукоўскаім, Г. Марчуком;)    выявіць і ахарактарызаваць асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў К. Крапівы на тэму Вялікай Айчыннай вайны;)    выявіць і ахарактарызаваць асаблівасці праблематыкі, канфліктаў і тыпаў літаратурных герояў, асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйнага зместу творыў І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука.

Аб,ект даследвання: творы К. Крапівы, І. Чыгрынава, М. Матукоўскага, Г. Марчука на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Першая палавіна 40-х гг. ХХ стагоддзя прыпадае на самы цяжкі і адначасова самы гераічны перыяд у жыцці народа. Чатыры гады ішла нябачаная дагэтуль у свеце вайна з фашыстамі, якую савецкія людзі назвалі Вялікай Айчыннай. У гэты час усе пісьменнікі нашай краіны лічылі сябе салдатамі вялікай арміі савецкага мастацтва, якое натхняла народ на гераічную барацьбу з фашысцкімі захопнікамі[33, с. 196 ].

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя абставіны, беларуская літаратура ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўсё-такі развівалася.

У выступленні на сакавіцкай сесіі Акадэміі навук Беларусі ў 1942г., якая праводзілася ў Казані, Я. Купала адзначаў: “ Я з гонарам і радасцю магу падкрэсліць, што наш перадавы атрад мастацкай інтэлегенцыі- беларускія пісьменнікі разам з усім савецкім народам, не шкадуючы сіл і свайго жыцця, актыўна змагаюцца супраць фашысцкіх варвараў… Беларуская літаратура напрацягу ўсёй сваёў гісторыі была, ёсць і будзе магутнай зброяй у руках народа у барацьбе супраць крававых прыгнятальнікаў і парабаціцеляў. Працаўнікі мастаства Беларускай ССР хто са зброяй у руках, а хто сваім мастацкім словам, музыкай, малюнкам дапамагаюць біць заклятага ворага. Усе яны з,яўляюцца удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны” (цытуецца па: [12, с. 153 ]).

Усё ж першапачаткова літаратура ваеннага часу заставалася шмат у чым працягам гэтак званнай абароннай літаратуры, дзесьці і псеўдапатрыятычнай, бравурнай і антыгуманнай, што вынікала з афіцыйнай палітычнай устаноўкі на перамогу сусветнай рэвалюцыі. Аднак наіўны, нястрымны аптымізм літаратуры ў поглядах на вайну ва ўмовах жорсткай рэчаіснасці аказаўся кароткачасовым. Праўдзівую эвалюцыю ваеннай тэмы пры пераходзе аднаго перыяду ў другі ахарактарызаваў В. Жыбуль: “Перыяд адаптацыі літаратуры, перыяду “ужывання” пісьменнікаў у вайну быў непазбежны. Бо на ўвесь рост паўсталі цяжкасці пераходу ад плакатных, кніжна-рамантычных уяўленняў пра вайну да яе рэальнасці. Бо звыклая (вульгарная, альбо бобра адладжаная) сістэма сацыяльнага бачання вайны мастацтвам не магла вытрымаць гібелі цэлых армій і крушэння многіх фронтаў. Крушыліся адначасова і эстэтычныя каноны, што яшчэ ўчора прэтэндавалі на ролю новай класікі. Адмаўленне ад старых поглядаў на вайну цягнула за сабою і адмаўленне ад старога арсенала вобразных сродкаў. Тое і другое давалася цяжка і не адразу” (цытуецца па: [10, с.10-11]).

Найбольш значнымі творамі савецкай драматургіі першага перыяду Вялікай Айчыннай вайны справядліва лічацца п,есы “Фронт” А. Карнейчыка, “Нашэсце” Л. Лявонава, “Рускія людзі” К. Сіманава. Менавіта гэтыя п,есы адыгралі ў той час вялікую ролю ў патрыятычным выхаванні савецкіх людзей.

У час вайны творы драматургаў нібы “пісаліся вайной” і выконвалі мабілізуючую ролю; яны “ваявалі” разам з народам, натхнялі яго на гераічныя подзвігі, на самаахвярныя ўчынкі.

Барацьба савецкіх людзей з фашысцкімі захопнікамі знайшла адлюстраванне і ў беларускай драматургіі ваеннага часу. Першым за распрацоўку гэтай тэмы ўзяўся Кандрат Крапіва, які зарэкамендаваў сябе як выдатны драматург яшчэ ў даваенны час. Менавіта яго псіхалагічная драма “Проба агнём” з,явілася першай беларускай п,есай аб Вялікай Айчыннай вайне [33, с. 197].

Характэрнай асаблівасцю тагачасных драматычных твораў пра вайну была іх дакументальнасць, што падкрэсліваецца нават загалоўкамі п,ес: “Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” К. Губарэвіча, “Гэта было ў Мінску” А. Кучара. Кожны з гэтых твораў па-свойму непаўторны, але ўсе яны аб,ядноўваюцца патрыятычным пафасам, гуманістычнай накіраванасцю.

Да мастацкага асэнсавання падзей Вялікай Айчыннай вайны звяртаецца К. Крапіва ў п,есе “Знародам” (1948), у якой ставіцца і вырашаецца праблема мастака і мастацтва і іх ролі ў барацьбе за свабоду і шчасце Радзімы. Толькі тое мастацтва сапраўднае , якое дапамагае народу ў змаганні з ворагамі, -вось вывад аўтара[16, с.47].

Паколькі Беларусь у перыяд вайны стала класічнай краінай усенароднага партызанскага руху, то беларускія пісьменнікі, што распрацоўвалі ваенную тэму, галоўную ўвагу, натуральна, аддавалі паказу партызанскай і падпольнай барацьбы на часова акупіраванай ворагамі роднай зямлі.

Партызанская тэма ў беларускай драматургіі распрацоўвалася ў дні вайны ў п,есах К. Крапівы “Валодзеў гальштук”, А. Кучара “Заложнікі”, Я. Рамановіча “Палешукі”, “Таварыш Андрэй”. Гэтыя пісьменнікі імкнуліся паказаць барацьбу беларускіх партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага, аднак паказ гэты ў большасці выпадкаў быў неглыбокі, спрошчаны, характары герояў раскрываліся слаба, вялікая ўвага, як правіла, надавалася стварэнню незвычайных сітуацый, якія на самой справе мала адпавядалі рэальнасці ўсенароднай партызанскай барацьбы. Такія недахопы можна вытлумачыць, відаць, тым, што пісьменнікі ў той час яшчэ не ведалі належным чынам спецыфіку антыфашысцкай барацьбы на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Пра гэта пазней вельмі слушна сказаў у адным са сваіх артыкулаў К. Крапіва: “Ва ўсёй паўнаце мы змаглі ўявіць сабе малюнак барацьбы народа ў тыле ворага пасля таго, як вярнуліся на вызваленую зямлю і сустрэліся з масай удзельнікаў гэтай барацьбы”(цытуецца па:[33, с. 198]).

Такім чынам, першыя крокі беларускай драматургіі ў адлюстраванні гераічнага подзвігу беларускіх партызан з фашысцкімі захопнікамі не прынеслі належнага плёну; гэта былі хутчэй толькі подступы для вырашэння сродкамі драматургіі адной з найбольш важных тэм нашай літаратуры.

Пасля вайны перад драматургамі была задача глыбей асансаваць вялікі подзвіг народа.

Характэрнай асаблівасцю амаль усіх тагачасных п,ес ваеннай тэматыкі з,яўляецца тое, што ў аснове іх ляжаць сапраўдныя факты і падзеі. Аўтарам не трэба было штосьці прыдумваць, шукаць канфлікты, таму што сама нядаўняя ваенная рэчаіснасць давала надзвычай багаты матэрыял, абвостраныя, у вышэйшай ступені драматызываныя жыццёвыя сітуацыі. Гэтыя канфлікты вызначаліся ярка выражанай антаганічнасцю, сутыкненнем дзвюх варожых сіл: з аднаго боку, мужных, самаахвярных савецкіх патрыётаў, з другога - фашыстаў і іх памагатых, здраднікаў Радзімы [33, с. 199 ].

Канфлікты большасці п,ес пра вайну - драматычна напружаныя, заснаваныя на барацьбе супрацьлеглых класава-сацыяльных сіл, персаніфікаваных у вобразах-антыганістах. Такія канфлікты былі вядомы беларускай драматургіі і раней: “Чырвоная кветка Беларусі” В. Гарбацэвіча (1923), “Перамога” Е. Міровіча (1926), “Партызаны” К. Крапівы (1937). Аднак адсутнасць значнага вопыту ў стварэнні жанру гістарычнай драмы прывяла да таго, што ў пасляваенных п,есах адчуваецца недастаткова глыбокае філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей і фактаў, драматургі яшчэ не змаглі ўзняцца да сапраўднага гістарызму і іх ацэнкі [16, с.48].

Бяда большасці п,ес аб вялікай Айчыннай вайне заключалася ў агульным паказе гераічнага. Драматургі бралі толькі тое, што ляжала на паверхні , замяняючы мастацкае даследванне плоскасным паказам. І не дзіва, што падзея беспакарана выцясняла з драматургіі яе атрыбутыўныя жанравыя якасці - канфліктнасць, псіхалагізм, развіццё характараў.

На жаль і сцэнічны гратэск “Круці не круці - трэба памерці” Ф. Аляхновіча, які быў, дарэчы, на іншым баку фронту, у прынцыпова іншых творчых умовах, таксама не вызначаўся глыбінёй мастацкага асэнсавання драматургічнага матэрыялу

Падагульняючым жа творам беларускай драматургіі ваеннага часу стала сатырычная камедыя К. Крапівы “Мілы чалавек” створаная адразу ж пасля вайны - у 1945 годзе. Справа ў тым, што п,еса гэта паводле жанру - сатырычная камедыя, прычым, бадай што, адзіная сатырычная камедыя ва ўсёй савецкай драматургіі, створаная ў першыя пасляваенныя дні і на матэрыяле падзей ваеннага часу [25 , с.251].

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ў 1940-1950 гады беларуская літаратура развівалася ў атмасферы далейшага асэнсавання перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя тэмы літаратуры гэтага часу - вайна і барацьба за мір, паводзіны і ў заемаадносіны людзей у супольнасці, маральнае аблічча воіна і будаўніка, стваральная праца, савецкіх людзей, якія пераадольваюць на сваім шляху пралікі і няўдачы, абумоўленыя тэорыяй бесканфліктнасці.

work3.rtf
0.337 Мб

Школьные предметы


Отражение агрессии с Запада. Невская битва 1240 г. и Ледовое побоище 1242 г. ВОПРОСЫ: 1. Общий ход Невской битвы 1240 года. 2. Ледовое побоище и его историческое значение.
242 6
550.00 RUB
715.00 RUB
Отражение агрессии с Запада. Невская битва 1240 г. и Ле...
Никто, разумеется, не предполагал, что из пытливого мальчугана, увлекшегося в послевоенном детстве игрой, больше похожей на забаву, нежели на серьезное занятие, получится классный футболист и выдающийся тренер современности. .
114 4
550.00 RUB
715.00 RUB
Доклад: Лобановский Валерий Васильевич
Курсовой работе по инженерной компьютерной графике
170 5
550.00 RUB
715.00 RUB
Ролик Натяжной
Реферат по биологии
106 3
550.00 RUB
715.00 RUB
Серый варан
Реферат по литературе
180 1
550.00 RUB
715.00 RUB
Александр Дюма
Дипломный проект по микробиологии
задачи.
1)	Оценить влияние микробиологических препаратов на выживаемость и развитие пятнистой оранжерейной тли;
2)	Оценить влияние П-56-1 и S-100кр. на выживаемость хищной галлицы Aphidoletes aphidimyza Rond. на разных стадиях развития.
71 1
550.00 RUB
715.00 RUB
Оценка влияния микробиологических препаратов на тлей и...